БЕЛ Ł РУС

У Раду па медыяэтыцы абралі Карбалевіча, Новік, Гурневіча, Хруцкую, Соўсь, Бурыеву і Белахвосцік

7.05.2025 / 9:50

Nashaniva.com

Арганізацыі-удзельнікі медыяасамблеі абралі першы склад Рады па медыяэтыцы. Па выніках галасавання ў Раду ўвайшлі: Валер Карбалевіч, Зміцер Гурневіч, Ірына Новік, Лола Бурыева, Надзея Белахвосцік, Ганна Соўсь і Зоя Хруцкая, паведамляе БАЖ.

Рада па медыяэтыцы — выбарны орган самарэгулявання медыясектара, які працуе для рэагавання на парушэнні прафесійнай этыкі ў беларускім медыясектары і ўрэгулявання звязаных з гэтым канфліктных сітуацый.

Раду па этыцы абіраюць рэдакцыі і арганізацыі беларускага медыясектара, якія далучыліся да Пагаднення аб самарэгуляванні і Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў. На дадзены момант, гэта 23 арганізацыі.

Сябры Рады дзейнічаюць у асабістай якасці, а не як прадстаўнікі нейкіх медыя. Сябра Рады з моманту абрання павінен прытрымлівацца прынцыпаў, выкладзеных у Дэкларацыі сябра Рады па медыяэтыцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула