БЕЛ Ł РУС

«За такія грошы хай самі носяць». Беларусы абураюцца цэнамі на вышыванкі ў барысаўскім універмагу

6.05.2025 / 22:4

Nashaniva.com

«Вы проста абавязаныя гэта бачыць», — расказаў блогер з Барысава сваім падпісчыкам. Гаворка пра вышыванкі, якія прадаюцца ў барысаўскім універмагу, піша Ex-press.live.

Скрыншот з відэа

Цэны на вышыванкі — ад 170 рублёў, але дзейнічае зніжка ў 20%. «За 140 можна купіць», — гаворыць блогер.

@slivkiby_borisov

♬ оригинальный звук - slivkiby_borisov

У каментарах да ягонага паста захопленых водгукаў няма. Наадварот, беларусы абураныя цэнамі:

«Не, ну вы рэальна лічыце, што мне, каб хадзіць на працу, патрэбна вышыванка за такія грошы?» — піша жанчына.

«За 170 р. якасная майка, шорты і тапкі на лета», — лічыць яшчэ адзін беларус.

«За такія грошы хай самі носяць», — каментуе яшчэ адзін.

«Ха-ха-ха. Сур'ёзна? Пашыць у атэлье менш за сто рублёў», — каментуе яшчэ адзін карыстальнік.

Раней дзяўчына-блогерка з Барысава, вядомая сваімі праўладнымі публікацыямі, прызналася, што не можа дазволіць сабе насіць адзенне і сумкі беларускай вытворчасці, бо атрымлівае невялікі заробак.

Чытайце таксама:

Ці хопіць сёлета €2000, каб адпачыць на моры? Што адбываецца з цэнамі на летні адпачынак

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне на месцы знесенага гістарычнага будынка адкрылі даражэнны буцік-гатэль

У Мінску адкрываецца вялікая крама мэблі з таварамі IKEA

«Пабачыў курс і ціха заплакаў». Што беларусы робяць з танным далярам?

Каментары да артыкула