БЕЛ Ł РУС

На Камароўцы з'явіліся першыя беларускія клубніцы. Цана кусаецца

6.05.2025 / 16:6

Nashaniva.com

Прадавец прывёз першы ўраджай ягад з Альшан.

На Камароўскім рынку ў Мінску з'явіліся першыя беларускія клубніцы. Прадавец Віталь прывёз іх з Альшан на Століншчыне.

Ён прызнаецца, што ягады з кіслінкай. У продажы два сарты — «Альба» і «Азія». Цана пакуль кусачая — 35 рублёў за кілаграм.

Месяц таму грэчаскія клубніцы на Камароўцы каштавалі 20 рублёў за кіло. Мінчане пішуць у каментарыях, што замежныя ягады можна знайсці і танней.

Цана на першыя беларускія клубніцы не здзіўляе, калі ўлічыць складаныя кліматычныя ўмовы, у якіх яны растуць. Канец красавіка ў Беларусі быў адзначаны нечаканымі замаразкамі, таму фермерам даводзіцца хітраваць, каб захаваць ураджай.

На палях ставяць свечкі і лямпы або нават распальваюць невялікія вогнішчы, каб ацяпліць агарод і не даць раслінам ды ягадам замерзнуць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула