БЕЛ Ł РУС

Украінцы ўдарылі хаймарсам па расійскай штурмавой роце — 22 чалавекі загінулі

6.05.2025 / 15:20

Nashaniva.com

Загінулі 22 вайскоўцы, з іх трое — афіцэры, даныя па параненых невядомыя. 

Хаймарс у дзеянні. Ілюстрацыйны здымак. Фота: AP Photo / Aaron Favila

Ноччу 2 мая ўкраінская армія нанесла ракетны ўдар па месцы засяроджвання вайскоўцаў падраздзялення штурмавой роты ў раёне населенага пункта Мірнае Запарожскай вобласці, паведамляе канал «Досье Шпиона».

Удар нанесены хаймарсам. 

Загінулі 22 вайскоўцы падраздзялення штурмавой роты 70 мотастралковага палка 42 мотастралковай дывізіі УС РФ (в/ч 71718, Шалі). З іх трое — афіцэры, піша канал. Даныя па параненых невядомыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула