БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, хто будзе хэдлайнерам канцэрта ў Мінску 9 Мая

6.05.2025 / 14:35

Nashaniva.com

Гала-канцэрт да Дня перамогі пройдзе на пляцоўцы каля Палаца спорту 9 мая а 15:00, распавяла прадстаўніца Мінкультуры Інна Адамовіч, пішуць Мінск-навіны.

Дзяніс Клявер

— Канцэрт арганізаваны пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы. У ім возьмуць удзел найлепшыя калектывы і выканаўцы Беларусі, а хэдлайнерам стане расійскі выканаўца Дзяніс Клявер (гурт «Чай вдвоем»). Канцэрт працягнецца 1,5 гадзіны, — адзначыла Адамовіч. — Рэжысёрам выступае мастацкі кіраўнік маладзёжнага тэатра эстрады Уладзіслава Арцюкоўская.

Пляцоўка каля Палаца спорту пачне працу а 12:00 і будзе дзейнічаць да 23:00 з перапынкам на парад. 

Нагадаем, што вайсковы парад 9 мая пройдзе а 20:30.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула