БЕЛ Ł РУС

Ветэраны некалькі дзён змогуць бясплатна тэлефанаваць па міжгорадзе. Але не на мабільны

6.05.2025 / 14:25

Nashaniva.com

Акцыю ўстроіў «Белтэлекам». Але яна не распаўсюджваецца на званкі на мабільны, пішуць «Мінск-Навіны».

Ветэраны і інваліды Другой сусветнай вайны пяць дзён змогуць бясплатна тэлефанаваць з хатняга тэлефона па міжгорадзе.

Акцыя ад «Белтэлекама» будзе дзейнічаць з 00:00 7 мая да 00:00 12 мая. Міжгароднія званкі аўтаматычна стануць бясплатнымі з кватэрных тэлефонаў, абанентамі якіх з'яўляюцца героі Савецкага Саюза, поўныя кавалеры ордэна Славы, удзельнікі і інваліды вайны, работнікі тылу і блакаднікі.

Умовы акцыі не распаўсюджваюцца на званкі на мабільны і карыстанне платнымі даведачна-інфармацыйнымі службамі, арганізаванымі па міжгароднім прынцыпе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула