Даляр апусціўся да 3,01 рубля, у абменніках ён ужо менш за тры рублі
На таргах 6 мая даляр апусціўся на 1,99 капейкі да 3,0127 беларускага рубля.
У пачатку года даляр каштаваў 3,4735 рубля (то-бок зніжэнне з пачатку года складае 46 капеек), а яго пік быў 3,5951 рубля.
У абменніках даляр купляюць ужо менш за тры рублі.
Так, ніжэй за ўсё курс куплі амерыканскай валюты ў Сбер банку — 2,95 рубля за $1. Па 2,96 даляры купляюць у Цэптэр банку і МТБанку. Выгадней за ўсё цяпер можна здаць амерыканскую валюту ў Тэхнабанку — 2,996 рубля за $1.
Еўра сёння апусціўся на 4,2 капейкі да 3,405. Расійскі рубель вырас на дзве капейкі да 3,6792 за 100 адзінак. Кітайскі юань патаннеў на 2,7 капейкі да 4,1515 за 10 адзінак.