БЕЛ Ł РУС

Над Сікстынскай капэлай паставілі комін

6.05.2025 / 9:13

Nashaniva.com

У сераду ў Ватыкане пачынаецца канклаў, на якім павінны абраць новага Папу.

Скрыншот відэа Навіны Ватыкана

У Ватыкане ідзе падрыхтоўка да канклава, на якім члены Калегіі кардыналаў абяруць 267-га Папу, паведамляюць Навіны Ватыкана.

Урачыстае адкрыццё адбудзецца ў сераду 7 мая.

Падчас канклава пра вынікі галасавання кардыналаў будзе паведамляць колер дыму з коміна Сікстынскай капэлы.

Белы дым будзе азначаць, што новы Папа паспяхова абраны.

Чытайце таксама:

Як з’явіліся канклавы. Кардыналаў замкнулі, разабралі ім дах, не кармілі — але ўсё вырашыла кровапраліцце

Кухня нядрэнная, віно на здароўе, але ў чым галоўнае пытанне будучага канклава?

Хто будзе наступным Папам? Вось хто можа змяніць Францішка

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Канклаў збярэцца 7 мая, на ім будзе старшынстваваць кардынал Паралін

Каментары да артыкула