БЕЛ Ł РУС

У Беларусі пашырылі спіс відаў дзяржаўнай фінансавай падтрымкі

5.05.2025 / 21:35

Nashaniva.com

5 мая Лукашэнка падпісаў указ, які пашырае віды дзяржаўнай фінансавай падтрымкі, паведамляе прэс-служба палітыка.

У дакуменце сказана, што да відаў такой падтрымкі, якая аказваецца ў індывідуальным парадку, будуць адносіць бюджэтныя трансферты на пакрыццё часткі выдаткаў па інвестыцыйных праектах.

Спіс таксама папоўнілі ўклады ў статутныя фонды юрыдычных асоб, якія ўносяцца за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў, плюс бюджэтныя пазыкі і іншыя віды дзяржпадтрымкі, якія выдаюцца за кошт бюджэтных сродкаў.

Указ вызначае, што пры ўнясенні прапаноў аб дзяржпадтрымцы абавязкова павінна быць эканамічнае абгрунтаванне яе мэтазгоднасці. Спатрэбіцца і заключэнне аб канкурэнтаздольнасці выпусканай прадукцыі.

Акрамя таго, у рашэннях аб дзяржпадтрымцы павінны быць замацаваныя адказнасць службовых асоб і паказчыкі дзейнасці арганізацый. Прычым уведзеная забарона на наступнае карэктаванне такіх паказчыкаў.

Чытайце таксама:

Шматдзетная сям'я распавяла, што траціць на ежу 700-800 рублёў штомесяц. Людзі ў шоку, што ім хапае

З 1 мая павялічацца дапамогі па доглядзе за дзецьмі

Сярэдні заробак чыноўнікаў на 20,9% перавышае сярэднія заробкі па краіне

У экспертызе захраслі праекты бюджэтных аб'ектаў

Каментары да артыкула