БЕЛ Ł РУС

Мінскі трамвайны парк абнавіўся 20-цю машынамі

5.05.2025 / 17:44

Nashaniva.com

У Мінску цяпер сталі курсіраваць 20 новых трамваяў, паведаміў у эфіры праграмы «Гаворыць і паказвае Мінск» на «Радыё-Мінск» дырэктар прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Юрый Супрановіч.

Фота ілюстрацыйнае

«У рамках бягучай закупкі ўжо пастаўлена 20 новых нізкападлогавых трамваяў маркі «БКМ Холдынг». Цяпер яны праходзяць абкатку і наладкі, — растлумачыў Супрановіч. — Але ўжо цяпер можна сустрэць гэтыя машыны на вуліцах сталіцы».

Такія трамваі дзякуючы канструкцыі без прыступак даюць магчымасць больш зручнай пасадкі і высадкі пасажыраў, уключаючы маламабільныя групы насельніцтва.

Паводле слоў Юрыя Супрановіча, цяпер сярэдні ўзрост рухомага складу ў трамвайным дэпо Мінска складае каля 16 гадоў. 

Чытайце таксама:

Аднавіўся рух трамваяў да дыспетчарскай станцыі «Возера»

Вынеслі на абмеркаванне праект разбудовы мінскай Серабранкі

Стала вядома, колькі ў Беларусі аўтамабіляў, электрамабіляў і матацыклаў

Каментары да артыкула