БЕЛ Ł РУС

У Петрыкаўскім раёне ад удару маланкі загінула 71 карова, пацярпеў жывёлавод

5.05.2025 / 15:35

Nashaniva.com

У Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці маланка трапіла ў поле, дзе на вольным выпасе знаходзілася жывёла.

У выніку здарэння цяжка пацярпеў жывёлавод аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, а таксама загінула 71 карова. Трагедыя адбылася паблізу фермы «Ванюжычы».

Як паведамляецца, у час навальніцы жывёла знаходзілася на адкрытай мясцовасці. Удар маланкі стаў смяротным для большасці статка. Жывёлавод, які быў побач, атрымаў траўмы — пра яго стан не паведамляецца.

Супрацоўнікі МНС нагадваюць пра важнасць выканання правіл бяспекі падчас навальніцы. Асабліва асцярожнымі варта быць у адкрытай мясцовасці: не набліжацца да металічных канструкцый, не шукаць прытулку пад дрэвамі і не дакранацца да жывёлы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула