БЕЛ Ł РУС

ВПС Індыі прыведзены ў стан павышанай баявой гатоўнасці

5.05.2025 / 12:32

Nashaniva.com

Вайскова-паветраныя сілы Індыі прыведзены ў стан павышанай баявой гатоўнасці на мяжы з Пакістанам, піша газета The Times of India.

Мяжа Індыі і Пакістана. Фота: Nasir Kachroo/NurPhoto via Getty Images

Пакістан у панядзелак ажыццявіў паспяховы вучэбна-баявы пуск ракеты класа «зямля-зямля» серыі Фатах з далёкасцю палёту 120 км.

«Мэта запуску — забеспячэнне баявой гатоўнасці войскаў і праверка асноўных тэхнічных параметраў зброі, у тым ліку перадавой навігацыйнай сістэмы ракеты і яе павышанай дакладнасці», — гаворыцца ў заяве ўзброеных сіл Пакістана.

23 красавіка 26 чалавек загінулі ў выніку ўзброенага нападу баевікоў на турыстаў у горадзе Пахалгам, размешчаным у індыйскім Кашміры, што стала найбуйнейшай атакай на мірных жыхароў у рэгіёне за апошнія гады.

Некалькі дзён таму міністр абароны Пакістана Хаваджа Мухамад Асіф заявіў, што ваеннае ўварванне Індыі з’яўляецца амаль непазбежным, што яшчэ больш абвастрае напружанне паміж дзвюма ядзернымі дзяржавамі, а міністр інфармацыі Пакістана ў мінулую сераду прагназаваў напад цягам 24-36 гадзін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула