БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі папярэдзілі пра замаразкі да мінус пяці градусаў

5.05.2025 / 12:8

Nashaniva.com

Найбліэйшымі днямі захаваецца халоднае надвор'е.

У аўторак пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.

Уначы на ​​большай частцы тэрыторыі будуць адзначацца замаразкі 0..-5°С, месцамі мінімальная тэмпература паветра не апусціцца ніжэй за +1..+4°С; максімальная тэмпература паветра днём складзе +10..+16°С. 

У сераду, 7 мая, ноччу +1..+6°С, месцамі ў паветры, а на глебе ў многіх раёнах замаразкі 0..-3°С; максімальная тэмпература паветра днём будзе знаходзіцца ў межах ад +8°С па поўначы да +17°С па паўднёвым усходзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула