БЕЛ Ł РУС

Папамабіль Францішка пераўтвораць у мабільны шпіталь для Газы

5.05.2025 / 9:47

Nashaniva.com

Перад смерцю Папа Францішак распарадзіўся пераабсталяваць свой аўтамабіль у мабільную медыцынскую клініку для дзяцей сектара Газа, паведамляюць Навіны Ватыкана.

Фота: Навіны Ватыкана

Папскі аўтамабіль, той самы, з якога ён вітаў мільёны вернікаў на Плошчы Святога Пятра, ператворыцца ў мабільны шпіталь для дзяцей Газы. Ініцыятыва была даручана «Карытас» Ерусаліма.

Рашэнне перадаць аўтамабіль у Газу стала апошнім жэстам салідарнасці Пантыфіка з тымі, да каго ён адчуваў блізкасць на працягу ўсяго свайго пантыфікату і асабліва ў апошнія гады. У выніку жахлівай вайны і цяжкага гуманітарнага крызісу амаль мільён дзяцей Сектара Газа былі вымушаны пакінуць свае дамы, а медыцынская сістэма амаль цалкам разбурана.

Папамабіль будзе абсталяваны медыцынскімі прыладамі, неабходным для дыягностыкі, абследавання і лячэння дзяцей: экспрэс-тэстамі на інфекцыі, дыягнастычнымі інструментамі, вакцынамі, наборамі для накладання швоў і іншымі жыццёва важнымі сродкамі.

Мабільная клініка дазволіць аказваць дапамогу дзецям у самых аддаленых кутках Сектара Газа, як толькі гуманітарны доступ будзе адноўлены.

«Гэта не проста транспартны сродак, гэта сігнал аб тым, што свет не забыўся пра дзяцей Сектара Газа», — лічыць прадстаўнік «Карытас» Пітэр Брунэ.

Чытайце таксама:

«Што вы елі сёння?». Папа Францішак кожны дзень тэлефанаваў хрысціянам Газы

Канклаў збярэцца 7 мая, на ім будзе старшынстваваць кардынал Паралін

«У яго што, не было чорнага касцюма?» Трампа крытыкуюць за праяўленне непавагі на пахаванні Папы Францішка

Каментары да артыкула