БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША

5.05.2025 / 8:57

Nashaniva.com

Пра першыя дні Юрася Зянковіча пасля вяртання ў Тэхас «Нашай Ніве» распавяла яго жонка Алена Дзенісавец.

Юрась Зянковіч. Скрыншот: відэа АНТ

«Урад ЗША мае спецыяльную праграму рэабілітацыі. Яна ўключае медыцынскае абследаванне, псіхалагічную дапамогу, дапамогу з уладкаваннем на працу, падтрымку сям’і і гэтак далей. Усе людзі, каго ўрад ЗША вызваляе з палону, праходзяць яе. І потым іх яшчэ падтрымліваюць некалькі гадоў. Вось Юрась цяпер удзельнічае ў такой праграме», — расказвае яна.

Па словах Алены, Зянковіч ужо паспеў прайсці поўны медыцынскі агляд — і са здароўем у яго ўсё добра. Але ж яму патрэбны некаторы час, каб прыйсці ў сябе.

Нагадаем, напрыканцы красавіка дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа паведаміў пра вызваленне з лукашэнкаўскай турмы палітвязня Юрася Зянковіча (акрамя беларускага грамадзянства, той меў і амерыканскае). У хуткім часе пасля гэтага стала вядома, што мужчына выехаў у Літву разам з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША Крысам Смітам. Пасля Зянковіч накіраваўся да жонкі ў Тэхас.

Юрась Зянковіч знаходзіўся за кратамі з вясны 2021 года, калі быў арыштаваны ў Маскве за ўдзел у віртуальнай спробе «дзяржаўнага перавароту». У выніку ў Беларусі яму прысудзілі 11 гадоў зняволення, але потым тэрмін павялічылі да 13,5 гадоў.

Чытайце таксама:

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення

Як выглядае 46-гадовы юрыст Юрась Зянковіч праз тры з паловай гады зняволення ў беларускай турме

БТ паказала Зянковіча, каб той звярнуўся да Трампа і Харыс з просьбай забраць яго

Юрыя Зянковіча, які быў асуджаны па справе аб «дзяржперавароце», змяшчалі ў ШІЗА, ён абвяшчаў галадоўку

Каментары да артыкула