БЕЛ Ł РУС

Камісар ЕС: Еўрасаюз удвая павялічыць дапамогу Украіне, калі Трамп не пераканае Пуціна заключыць мір

5.05.2025 / 7:38

Nashaniva.com

Камісар Еўрапейскага Саюза па пытаннях абароны і космасу Андрус Кубілюс заявіў, што ЕС мае магчымасць істотна ўзмацніць ваенную падтрымку Украіны, закупляючы ўзбраенне непасрэдна ва ўкраінскіх вытворцаў, паведаміў ён у сацсетцы X.

Фота: AP

Паводле слоў Кубілюса, зараз ЗША і ЕС штогод выдзяляюць каля 40 мільярдаў еўра на ваенную дапамогу Украіне. Аднак, адзначыў ён, гэтыя сродкі можна выкарыстоўваць значна больш эфектыўна, калі інвеставаць іх у закупку ўзбраенняў непасрэдна ва ўкраінскіх вытворцаў, піша «Украінская праўда».

«Калі Трамп не пераканае Пуціна заключыць мір, мы маглі б вылучыць значна больш пераканаўчыя аргументы на карысць міру вельмі хутка — істотна павялічыўшы нашу ваенную падтрымку Украіны», — заявіў Кубілюс.

Еўрапейскі чыноўнік растлумачыў, што кошт узбраення, вырабленага ва Украіне, прыкладна ўдвая ніжэйшы, чым аналагічнага з ЕС ці ЗША. Такім чынам, аб’ём пастаўленай Украіне зброі можна фактычна падвоіць без павелічэння выдаткаў.

«Рэальная вартасць нашай падтрымкі вырасце да 80 мільярдаў еўра», — падсумаваў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула