БЕЛ Ł РУС

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе прайшлі затрыманні сярод кіраўніцтва

4.05.2025 / 18:8

Nashaniva.com

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе прайшлі затрыманні. Як стала вядома выданню «Флагшток» ад крыніцы, звязанай з дзейнасцю прадпрыемства, затрыманні адбыліся ў канцы красавіка. Пад удар трапілі топавыя кіраўнікі завода.

Кіраўнікі на тэрыторыі МНПЗ. Ілюстрацыйнае фота: mnpz.by

Вядомыя пасады двух затрыманых з пяці. Гэта начальнік юрыдычнай службы і дырэктар дырэкцыі па рэканструкцыі і развіцці. Гэтых пасад няма ў спісе кантактаў на сайце завода. Па даных публікацый у заводскіх СМІ апошнімі гэтыя пасады займалі Драгель Ігар Валянцінавіч і Гуд Аляксандр Анатольевіч.

Таксама вядома, што была затрыманая жонка аднаго з кіраўнікоў.

Генеральны дырэктар МНПЗ Віталь Паўлаў. Фота: mnpz.by

Перад 1 мая генеральны дырэктар завода Віталь Паўлаў быў вельмі злы і зрываўся на падначаленых, адзначыла крыніца «Флагштока». Пры гэтым работнікі прадпрыемства мяркуюць, што прычынай затрымання стала карупцыя, а не «палітыка».

Чытайце таксама:

Стала вядома, куды ўладкаваўся кіраўнік Калінкавіч, які ў 2022 годзе сустракаў расійскіх вайскоўцаў з хлебам-соллю

Прапагандыст з Мазыра пад выглядам апытання мясцовых жыхароў апублікаваў «меркаванні» фэйкавых персанажаў з партрэтамі з інтэрнэту

Прычынай энергетычнага калапсу ў Мазыры стаў беспілотнік, які заляцеў у Беларусь

Каментары да артыкула