БЕЛ Ł РУС

Паўднёвы ўсход Беларусі накрывае моцная бура

4.05.2025 / 17:56

Nashaniva.com

Па Магілёўскай і Гомельскай вобласці — залевы і навальніцы са шквалістым ветрам да 20 м/с. 

Скрын: Метеовайб / Telegram

Па Беларусі сфармавалася некалькі магутных супер'ячэек — гэта разнавіднасць навальнічнага воблака з узыходзячым паветраным патокам сярэдняга маштабу, які верціцца. Такія супер'ячэйкі могуць прынесці не толькі ліўні і град з моцным ветрам, але і смерчы.

Глускі раён. Фота: Метеовайб / Telegram

Бура ўжо закранула Бабруйскі раён, Глускі, Слаўгарадскі, паведамляе канал пра надвор'е «Метэавайб».

Фота: Метеовайб / Telegram

«Затое машыну не трэба мыць — бясплатная аўтамыйка», — рэагуюць жыхары Бабруйска на залеву.

@gomelnovosti3 По Могилевской и Гомельской области 04.05 шли ливни и грозы со шквалистым ветром #беларусь #погода #беларусьновости #гомель #гомельскаяобласть #белорусы #новостибеларуси #ливень ♬ IMPACTO (Live) - RICK SOM

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула