БЕЛ Ł РУС

Пуцін патлумачыў, чаму вайна з Украінай не пачалася ў 2014 годзе

4.05.2025 / 13:39

Nashaniva.com

У 2014-м Расія не была гатовая да «франтальнага супрацьстаяння» з Захадам і спадзявалася на вырашэнне «праблемы Данбаса» мірным шляхам, таму пачынаць «спецаперацыю» тады было нерэалістычна. Гэта патрабавала падрыхтоўкі, заявіў Уладзімір Пуцін у інтэрв’ю прапагандысту Паўлу Зарубіну. 

Па словах Пуціна, Расія не магла «прыступіць да якіх-небудзь рэзкіх дзеянняў», не правёўшы «адпаведную працу ў сферы бяспекі, у сферы будаўніцтва ўзброеных сіл і ў сферы эканомікі і фінансаў».

Пуцін сцвярджае ў той жа час: «Мы спецыяльна не рыхтаваліся да гэтага: мы шчыра імкнуліся ўсё ж такі вырашыць праблему Данбаса мірнымі сродкамі».

Але, адказваючы на пытанне, ці трэба было пачынаць ваенную аперацыю ў 2014 годзе, Пуцін заявіў, што тады Расія не была гатовая да «франтальнага супрацьстаяння з усім калектыўным Захадам», і гэта «патрабавала сур’ёзнай падрыхтоўкі да развіцця сітуацыі менавіта ў такім ключы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула