Пад Мінскам загінуў вадзіцель: імаверна, яму стала дрэнна за рулём
Сёння каля 7:30 раніцы ў аграгарадку Сеніца Мінскага раёна здарылася ДТЗ. Паводле міліцыі, 60-гадоваму вадзіцелю Renault стала дрэнна за рулём, і ён не справіўся з кіраваннем. Машына ўрэзалася ў дрэва.
Мужчына загінуў на месцы. 54-гадовая пасажырка была шпіталізаваная.
Паведамляецца, што абодва не былі прышпілены рамянямі бяспекі.