БЕЛ Ł РУС

Партыя Фіца запэўнівае, што той паедзе ў Маскву на 9 Мая

4.05.2025 / 9:45

Nashaniva.com

Партыя Smer адпрэчыла даныя пра пагаршэнне стану прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіца і магчымай у сувязі з гэтым адмене візіту ў Расію. 

Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца. Фота: Janos Kummer / Getty Images

Стан здароўя прэм'ер-міністра Славакіі добры, ён не збіраецца мяняць планы па візіте ў Маскву ў гонар 80-годдзя Перамогі, заявіў лідар фракцыі партыі палітыка Smer у славацкім урадзе Ян Рыхтар, перадае Aktuality.sk.

Паводле Рыхтара, паездка прэм’ера ў сталіцу Расіі «з вялікай доляй верагоднасці адбудзецца», хоць дакладная дата візіту пакуль не агучаная. 

«Візіт у Маскву звязаны не з вайной паміж Расіяй і Украінай, а з павагай памяці Вялікай Айчыннай вайны», — адзначыў Рыхтэр.

Учора стала вядома, што ў Фіца абвастрыліся праблемы за здароўем. Фіца не паехаў на мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню 1 мая, не выйшаў на запланаваную начную змену на хлебазаводзе ў горадзе Нітра. Лекцыя для студэнтаў Оксфардскага ўніверсітэта ў Брытанніі таксама не адбудзецца.

Былы прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан патлумачыў, што прычынай раптоўнай змены планаў сталі наступствы леташняга ранення.

Пад пытаннем аказаўся і ўдзел у парадзе ў Маскве прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучычы, які таксама раптоўна прыхварэў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула