БЕЛ Ł РУС

«Зачыні вокны і ўключы газ». Дзецям Гомельскай вобласці прыходзяць небяспечныя паведамленні ад імя вядомага блогера

3.05.2025 / 17:58

Nashaniva.com

Невядомыя ад імя папулярнага блогера Улада А4 дасылаюць паведамленні дзецям у сацыяльныя сеткі і месенджары небяспечныя паведамленні. Пад выглядам чэленджа ім прапануюць выканаць заданні: зачыніць усе вокны ў кватэры і ўключыць газавую пліту.

Пра небяспечную рассылку распавёў тэлеграм канал тэлерадыёкампаніі «Гомель». 

Удзельнікам «чэленджу» абяцаюць падарункі — iPhone 16 Pro, аўтамабіль Mercedes і нават дом на беразе мора. 

Улад Бумага — папулярны блогер-мільённік родам з Беларусі. Ён спецыялізуюцца на кантэнце для дзяцей і падлеткаў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула