БЕЛ Ł РУС

«Голас Амерыкі» можа аднавіць вяшчанне на наступным тыдні

3.05.2025 / 13:53

Nashaniva.com

Супрацоўнікі атрымалі доступ да ўнутраных сетак.

Былы журналіст украінскай службы Астап Ярыш адзначыў, што ўвечары 2 мая супрацоўнікі, якія былі ў вымушаным адпачынку, зноў атрымалі доступ да ўнутраных сетак. Ім прыйшоў электронны ліст ад кіраўніцтва Агенцтва глабальных медыя ЗША (USAGM), у якім было заяўлена, што ў бліжэйшы час яны атрымаюць інструкцыі пра «наступныя крокі».

Washington Post піша, што USAGM аднаўляе каля 1400 супрацоўнікаў і падрадчыкаў на працы, у тым ліку журналістаў «Голаса Амерыкі».

Нагадаем, што ў 2025 годзе «Голас Амерыкі» часова прыпыніў сваю працу пасля таго, як Трамп падпісаў указ аб скарачэнні фінансавання агенцтва. Аднак суд абавязаў адміністрацыю аднавіць супрацоўнікаў і фінансаванне, бо не было прававой асновы для скарачэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула