Зорка Pornhub прыняла іслам
Акіка Матасудзава, якая вырасла ў строгай японскай сям’і, пачала кар’еру ў порнаіндустрыі ў 21 год.
Акіка Матасудзава. Фота з сацыяльных сетак
Яна прыйшла ў порна, бо, як сама прызнавалася, «падабала сэкс».
Пад псеўданімам Рэй Ліл Блэк яна хутка стала папулярнай: здымалася для Brazzers і Vixen, а колькасць яе падпісантаў у Instagram перавысіла два мільёны.
У кастрычніку 2024 года яна раптоўна з’явілася ў хіджабе і пазней паведаміла, што прыняла іслам і завяршыла кар’еру.
Гэтаму папярэднічала дэпрэсія, перыяд адчування душэўнай пустаты. І яна вырашыла: «Годзе!»
Цяпер актрыса падарожнічае па Казахстане, Кыргызстане і Узбекістане і публікуе відэа пра тое, як яна ездзіць верхам і спрабуе плоў. Яна таксама называе сябе мусульманскім імем Нурай Ісцікбал.
Тым не менш, студыі працягваюць выпускаць відэа з яе ўдзелам, знятыя да таго, як актрыса прыняла іслам.