БЕЛ Ł РУС

На Віцебшчыне пасажырскі цягнік сутыкнуўся са статкам кароў

2.05.2025 / 7:50

Nashaniva.com

Затрымка руху склала паўтары гадзіны.

Як паведамілі ў Беларускай чыгунцы, 1 мая 2025 года ў 22:53 на перагоне Обаль — Глушаніна (граніца Шумілінскага і Полацкага раёнаў) пасажырскі цягнік Віцебск — Мінск сутыкнуўся са статкам кароў.

У момант здарэння ў цягніку знаходзіліся 85 пасажыраў. Сярод іх ніхто не пацярпеў.

Па прычыне здарэння цягнік прыбыў на канцавую станцыю з затрымкай паўтары гадзіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула