БЕЛ Ł РУС

Гігін атакуе Эйдэльман за лекцыю пра БНР: Пустое месца, поўны чайнік

1.05.2025 / 23:25

Nashaniva.com

Прапаганда не даравала расійскаму гісторыку Тамары Эйдэльман яе лекцыі па гісторыі Беларусі і найперш пра БНР. На БТ выпусцілі пра яе сюжэт.

Скрыншот відэа БТ

Дэпутат Вадзім Гігін абурыўся, што для сваіх лекцый Эйдэльман выкарыстоўвала матэрыялы «Белсата».

«Наогул я да гэтай спадарыні Эйдэльман стаўлюся індыферэнтна, яна для мяне пустое месца. (…) У спадарыні Эйдэльман ўся гісторыя — гэтая гісторыя для чайнікаў ад чайніка. Вось яна ў гісторыі поўны чайнік. У гісторыі Беларусі чайнік у квадраце, можа быць і ў кубе», — заявіў Гігін.

Ён перакананы, што гісторыку замовілі «выраб а-ля гісторыя Беларусі». У сюжэце таксама спрабуюць звесці на нішто ролю БНР.

«Уся гэтая гісторыя — гэта, мякка кажучы, такая сітуацыя, дзе няма чым ганарыцца», — выказаўся Гігін пра БНР.

Імаверна, такую рэакцыю прапагандыстаў выклікала папулярнасць лекцый Эйдэльман. Яе ролікі пра гісторыю Беларусі сабралі ад 157 тысяч да 494 тысяч праглядаў.

{DONATE_PAYPAL}

Чытайце таксама:

Эйдэльман расказала, як рашыла запісваць лекцыі па гісторыі Беларусі

Тамара Эйдэльман выпусціла першую лекцыю па гісторыі Беларусі. Пачалося з непрыемнага казусу

Гурневіч: Некаторых абурае прысутнасць Тамары Эйдэльман у беларускіх СМІ, а я лічу гэтую прысутнасць вельмі карыснай

Каментары да артыкула