БЕЛ Ł РУС

Расійская кампанія адкрыла ІТ-хаб у Мінску

30.04.2025 / 22:21

Nashaniva.com

Расійскі холдынг «Т-Технологии» адкрыў штаб-кватэру для свайго ІТ-хаба ў Мінску — «з адсылкамі да беларускіх традыцый і вулічнай культуры», піша Devby.io.

Плошча офіса з тэрасай складае 10 тысяч м². Хаб разлічаны больш як на 1000 супрацоўнікаў — інжынераў, распрацоўшчыкаў, аналітыкаў і кіраўнікоў ІТ-кірункаў. Ён месціцца ў бізнэс-цэнтры «Праспект» на праспекце Незалежнасці.

Замест «опэнспейсаў» — «кабінетны фармат». Заніраваць прастору можна і з дапамогай «жывых» перагародак з раслінамі. Частка працоўных месцаў абсталяваная пад’ёмнымі сталамі для працы стоячы.

 На паверхах размешчаныя зоны для нарадаў, «брэйнштормінгаў» і адпачынку, перагаворныя і каворкінгі са сталамі-трансформерамі і кававыя пункты. Ёсць кухня-«гастразона» са сталамі, канапамі і барнымі стойкамі, бібліятэка і пакоі для анлайн-трансляцый і запісу падкастаў, а таксама тэраса з відам на парк Горкага.

У афармленні выкарыстаныя элементы вулічнага мастацтва «ў духу» вуліц Кастрычніцкая і Зыбіцкая, пазнавальныя для мясцовых надпісы і «адсылкі да традыцый».

Як адзначае партал vc.ru, «Т-Технологии» разлічваюць збіраць у новай штаб-кватэры «не толькі сваіх супрацоўнікаў, але і прадстаўнікоў беларускай ІТ-супольнасці». Для гэтага будуць праводзіцца галіновыя мерапрыемствы.

Чытайце таксама:

Айцішнікі больш не лідзіруюць па сярэднім заробку ў Беларусі

Сацпакет айцішніка ў Мінску схуднеў? Якімі плюшкамі завабліваюць Lesta, EPAM ды іншыя

«Польшча для хлопца — квіток у адзін канец на 10+ гадоў». Куды паступаюць дзеці айцішнікаў

Каментары да артыкула