БЕЛ Ł РУС

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча

30.04.2025 / 21:5

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская выдала заяву ў сувязі з сённяшнім вызваленнем з лукашэнкаўскай турмы палітвязня Юрася Зянковіча.

Юрась Зянковіч

«З вялікай радасцю даведалася пра вызваленне Юрася Зянковіча — беларускага палітвязня і грамадзяніна ЗША, несправядліва асуджанага рэжымам Лукашэнкі. Гэта вынік вялікіх намаганняў. Дзякуй прэзідэнту ЗША, Дзярждэпартаменту і ўсім, хто працаваў дзеля яго вызвалення.

Але нам варта памятаць: у беларускіх турмах застаецца больш за 1200 палітвязняў. Іх трымаюць за кратамі толькі за тое, што яны хацелі праўды, справядлівасці і свабоды. 

Вызваленне аднаго — гэта крок наперад. Але нашая мэта — свабода для ўсіх», — заявіла Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Юрась Зянковіч выехаў у Літву

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме

Каментары да артыкула