БЕЛ Ł РУС

Мінлясгас: Лесавоз падчас сутыкнення з цягніком ПДР не парушаў

30.04.2025 / 20:30

Nashaniva.com

У Міністэрстве лясной гаспадаркі заявілі, што лесавоз, які належыць Жлобінскаму лясгасу, не парушаў ПДР падчас сённяшняга сутыкнення з цягніком у Жлобінскім раёне.

Фота: t.me/minleshoz

Як сцвярджае прэс-служба Мінлясгаса, пры пераездзе чыгуначных пуцей лесавоз заглух. Аператыўна завесці аўтамабіль не ўдалося, і ў гэты момант якраз адбылося сутыкненне з цягніком. Пры гэтым у момант заезду на чыгуначныя шляхі святлафор нібыта яшчэ не быў чырвоным.

Фота: t.me/minleshoz

Паводле папярэдняй інфармацыі пацярпелых у выніку інцыдэнту няма.

Чытайце таксама:

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам

МАЗ з маніпулятарам абарваў кантактную сетку на чыгунцы на Барысаў

Сёння моцна спазняюцца два цягнікі

Каментары да артыкула