На Гомельшчыне карова ехала ў салоне «Жыгулёў»
Відэа пра незвычайны спосаб перавозкі каровы з'явілася ў сетцы і патрапіла на вочы ДАІ.
На дарозе ў Гомельскай вобласці заўважылі «Жыгулі» з каровай на заднім сядзенні.
Выяснілася, што мясцовы жыхар купіў цяля і вырашыў ашчадзіць на нармальнай дастаўцы ў суседні горад. Ён нейкім чынам пасадзіў жывёлу ў салон і паехаў дадому.
Відэа незвычайнай перавозкі цяляці трапіла ў інтэрнэт, яго заўважылі сілавікі. Кіроўцу выпісалі штрафы за адсутнасць тэхагляду і парушэнне правілаў перавозкі грузаў.