БЕЛ Ł РУС

Група захопу з георгіеўскімі стужкамі затрымала навапалачаніна, якога падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў

30.04.2025 / 13:37

Nashaniva.com

Прадпрымальніка, які кіруе таксапаркамі і СТА, сілавікі прыйшлі браць у поўным абмундзіраванні.

Сілавікі затрымалі 36-гадовага жыхара Наваполацка, якога абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Да мужчыны прыйшла цэлая група захопу ў поўным абмундзіраванні. На шлемах у амапаўцаў былі георгіеўскія стужкі.

Паводле версіі следства, мужчына кіраваў трыма таксапаркамі і адной станцыяй тэхнічнага абслугоўвання. Некалькі работнікаў былі зарэгістраваны ў рэестры кіроўцаў таксі, пры гэтым больш за 200 супрацоўнікаў ажыццяўлялі дзейнасць нелегальна.

Грошы дырэктар з менеджарамі выводзілі праз свае асабістыя карт-рахункі. Акрамя таго, з мэтай ухілення ад падаткаў, яны ўносілі ў бухулік фіктыўныя выдаткі на абслугоўванне аўтамабіляў.

Як падлічылі сілавікі, падазраваныя недаплацілі ў бюджэт звыш 400 тысяч рублёў. Грошы трацілі на падарожжы, куплю маёмасці, забавы і алкаголь.

На 13 асоб завялі крымінальную справу за ўхіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры.

Чытайце таксама:

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Каментары да артыкула