БЕЛ Ł РУС

У Кіеве фатограф пасля фотасесіі задушыў мадэль. Абодва аказаліся грамадзянамі Расіі

30.04.2025 / 13:26

Nashaniva.com

Паводле звестак пракуратуры, мужчына-фатограф і яго сужыцелька-мадэль арандавалі памяшканне фотастудыі, дзе ўжывалі спіртное і наркотыкі.

 У студыі яны засталіся начаваць, і падчас такога «адпачынку» мужчына задушыў жанчыну. Раніцай мёртвую мадэль і яе сужыцеля знайшла ў студыі ўладальніца памяшкання, піша УНІАН.

Абодва фігуранты аказаліся грамадзянамі Расіі, якія знаходзіліся ў вышуку на тэрыторыі РФ.

Як высветлілі следчыя, пара прыехала ва Украіну з Расіі ў 2022 годзе. У Кіеве яны разам працавалі ў фотасалоне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула