БЕЛ Ł РУС

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

30.04.2025 / 10:34

Nashaniva.com

Год таму з'явіўся скрыншот відэа з пасяджэння УНС, дзе ў кадр трапіў тэкст, які чытаў Лукашэнка. Здаецца, за год памер шрыфта для яго яшчэ вырас. 

Як паказвае фота з Валгаграда, тэксты прамоў Лукашэнку раздрукоўваюць аграмезным шрыфтам. Замест таго, каб надзець акуляры, палітык марнуе паперу.

Аляксандр Лукашэнка ідзе на трыбуну ў Валгаградзе. Фота: Contributor / Getty Images

Выглядае, што за год кегль на раздрукоўках для Лукашэнкі падрос. 

Скрын відэа з пасяджэння УНС, 2024 год

Аляксандр Лукашэнка ўпарта адмаўляецца ад акуляраў. Яго ўсяго некалькі разоў публічна паказвалі ў іх.

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай кавіду, 2020 год

Магчыма, Лукашэнка мяркуе, што акуляры падкрэсліваюць яго 70-гадовы ўзрост.

@belarusnovosti1 В кадр попало, каким размером шрифта для Лукашенко печатают выступления, чтобы он видел хоть что-то #лукашенко #беларусь #новостибеларуси #беларусьновости #александрлукашенко #минск #минсксейчас ♬ Suspenseful and tense orchestra(1318015) - SoLaTiDo

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула