БЕЛ Ł РУС

У Харкаве ў выніку расійскага ўдару пацярпелі 45 чалавек

30.04.2025 / 8:17

Nashaniva.com

Расійскія беспілотнікі атакавалі Харкаў увечары 29 красавіка. Пад абстрэл трапілі некалькі раёнаў горада.

Фота: ДСНС

Адзін з дронаў упаў паблізу медыцынскай установы, іншы — трапіў у шматпавярховы дом. У горадзе ўзніклі 10 пажараў, паведамілі ў Дзяржаўнай службе Украіны па надзвычайных сітуацыях.

Як паведаміў кіраўнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў, па стане на раніцу 30 красавіка пацярпелі 45 чалавек.

Большасць (31 чалавек) звярнуліся па медыцынскую дапамогу з-за вострай рэакцыі на стрэс. 14 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, пяцёра былі шпіталізаваныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула