БЕЛ Ł РУС

Перамовы Лукашэнкі і Пуціна працягваліся чатыры гадзіны

29.04.2025 / 22:9

Nashaniva.com

Размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна 29 красавіка ў расійскім Валгаградзе адзін на адзін працягвалася 4 гадзіны. Дэталі размовы палітыкаў не паведамляюцца.

Фота: Contributor/Getty Images

Да пачатку сустрэчы Лукашэнка і Пуцін у прысутнасці журналістаў абмяняліся агульнымі заявамі. Расійскі лідар выказаў намер «у нефармальнай абстаноўцы пагаварыць па бягучых справах» і паведаміў пра гатоўнасць пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў.

Лукашэнка, у сваю чаргу, запэўніў Пуціна, што ўлады Беларусі не перашкаджаюць грамадзянам краіны насіць георгіеўскія стужкі і ўдзельнічаць у шэсцях «Бессмяротнага палка».

Чытайце таксама:

Пуцін прапанаваў пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Аляксандру Лукашэнку цяжка далося ўскладанне вянкоў на Мамаевым кургане ВІДЭА

Перад прылётам Лукашэнкі ў Валгаград адключылі інтэрнет

Каментары да артыкула