БЕЛ Ł РУС

Пад Лепелем адбылася страшная аварыя са смяротным вынікам

29.04.2025 / 18:20

Nashaniva.com

Аварыя адбылася 29 красавіка ў 14:50 на 144-м кіламетры аўтадарогі М3 «Мінск — Віцебск».

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца 1984 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем Volkswagen Passat, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем Skoda Kodiaq.

У выніку аварыі кіроўца Volkswagen ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння, а ягоная 6-гадовая пасажырка, кіроўца аўтамабіля Skoda і 8-гадовы пасажыр, які ехаў з ім, былі дастаўленыя ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула