БЕЛ Ł РУС

Парад на 9 мая ў Мінску пройдзе не раніцай, а вечарам

29.04.2025 / 15:16

Nashaniva.com

Відавочна, парад перанеслі на вечар з-за паездкі Лукашэнкі ў Маскву.

Ваенны парад на 9 мая ў Мінску пройдзе не раніцай, як звычайна, а ўвечары. Мерапрыемства пачнецца а 18:00.

Відавочна, парад перанеслі на вечар з-за таго, што Аляксандра Лукашэнку выклікалі на аналагічнае мерапрыемства ў Маскву. Звычайна ў юбілейныя гады перамогі над Германіяй палітык заставаўся ў Мінску, але ў гэты раз ён не змог адмовіцца ад прапановы Уладзіміра Пуціна.

У 21:30 пачнецца святочны канцэрт на Кастрычніцкай плошчы. А на 23:00 запланаваны салют.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула