БЕЛ Ł РУС

Перад прылётам Лукашэнкі ў Валгаград адключылі інтэрнет

29.04.2025 / 12:29

Nashaniva.com

Жыхары Валгаграда паскардзіліся на праблемы з доступам у інтэрнэт, перакрыцці дарог і рост кошту таксі напярэдадні візіту ў горад Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.

Комплекс «Мамаеў-курган» у Валгаградзе

Збой у працы інтэрнэту стаў вынікам мэтанакіраванага абмежавання доступу, паведамілі выданню «Агенцтва» ў службе тэхпадтрымкі «На связі».

На збоі з інтэрнэтам таксама паскардзілася і прэс-служба Лукашэнкі.

З аналагічнымі праблемамі жыхары Валгаграда сутыкаліся і падчас папярэдняга візіту Пуціна — у лютым 2023 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула