БЕЛ Ł РУС

Рыбак пад Мазыром злавіў аграменнага сома — змагаўся 30 хвілін

29.04.2025 / 11:38

Nashaniva.com

Чарговы выезд на Прыпяць прынёс мазырскаму рыбаку нечаканы і вельмі годны трафей — у злоўленым улове аказалася нешта сапраўды велізарнае.

Мужчына злавіў на спінінг гіганцкага сома даўжынёй больш за два метры, паведамляе fishing.by.

«26 красавіка лавілі рыбу з кумам на Прыпяці ў ваколіцах Мазырскага раёна. Паклёўка адбылася каля васьмі вечара, і адразу стала зразумела, што на кручку буйны сом. Выважванне доўжылася хвілін трыццаць, і на працягу ўсяго гэтага часу рыба ўпарта супраціўлялася, спрабуючы пайсці на глыбіню. Сом здаўся толькі тады, калі зусім абяссілеў і глынуў паветра, пасля чаго я змог падцягнуць яго да берага, а кум толькі з трэцяй спробы выцягнуў гіганта з вады», — распавёў рыбак Фёдар.

Паводле яго слоў, спробы ўзважыць рыбу на электронных вагах плёну не далі, давялося абмежавацца вымярэннем рулеткай. Даўжыня трафейнага сома склала 202 см.

Пасля вымярэнняў і кароткай фотасесіі гіганта адпусцілі назад у ваду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула