Загарэлася расійская нафтабаза пад Наварасійскам
Паводле інфармацыі ад відавочцаў, пажар пачаўся ў прамысловай зоне сяла Кірылаўка пад Наварасійскам — адбылося ўзгаранне ёмістасці з дызельным палівам. Пасля агонь перакінуўся на аўтамабілі і кантэйнеры, згарэла некалькі грузавікоў.
У тушэнні задзейнічаныя, як паведамляецца, 8 пажарных разлікаў, 27 чалавек. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма.
«Прычына пажару будзе ўстаноўлена пасля тушэння і правядзення адпаведных мерапрыемстваў», — гаворыцца ў паведамленні кіраўніка Наварасійска Андрэя Краўчанкі.
Аднак жа ўжо ёсць версія, што пажар на нафтабазе ў Наварасійску можа быць вынікам трапляння ў яе ўкраінскай ракеты «Нептун». Раней расійскія маніторынгавыя каналы паведамлялі пра ракетную небяспеку.
На відэа, запісаных мясцовымі жыхарамі, чуваць выбухі.
Чытайце таксама:
Дрон упершыню атакаваў нафтабазу ў Чувашыі за 1000 км ад расійска-ўкраінскай мяжы
У Растоўскай вобласці УСУ падпалілі нафтабазу
Украіна нанесла рэкордную колькасць удараў беспілотнікамі па расійскіх НПЗ
«Кроў вайны». Чым важныя атакі Украіны на расійскія НПЗ і ці ёсць ад гэтага эфект