БЕЛ Ł РУС

Прычынай аварыі на еўрапейскіх электрасетках магла стаць рэдкая атмасферная з'ява

28.04.2025 / 18:12

Nashaniva.com

Адной з версій прычыны аварыі, якая прывяла да знікнення электрычнасці ў Іспаніі і Партугаліі, называюць рэдкую атмасферную з'яву: з-за экстрэмальных ваганняў тэмпературы ў Іспаніі адбыўся анамальны збой у высакавольтных лініях, што прывяло да парушэнняў ва ўсёй аб'яднанай еўрапейскай сетцы, паведамляе CNN са спасылкай на аператара электрасеткі ў Партугаліі REN.

Крама ў Іспаніі, якая працуе без электрычнасці. Фота: Sandra Montanez/Getty Images

Да расследавання прычын маштабнага блэкаўта далучыліся іспанскае Аб'яднанае камандаванне кіберпрасторай і Еўракамісія.

Прагназуецца, што праз складанасць з'явы і неабходнасць збалансаваць пастаўкі электраэнергіі на міжнародным узроўні «поўнае аднаўленне працы сеткі можа заняць да тыдня».

У той жа час намесніца старшыні Еўракамісіі Тэрэса Рыбера заявіла, што прыкметы наўмыснай атакі на энергетычную сістэму Іспаніі адсутнічаюць.

«На гэты момант няма нічога, што дазволіла б нам сказаць, што гэта была дыверсія або кібератака», — паведаміла яна.

Чытайце таксама:

У Іспаніі і Партугаліі знікла электрычнасць

Каментары да артыкула