БЕЛ Ł РУС

Экс-зорка зборнай Германіі кінуў вядомую тэнісістку. Ён здрадзіў ёй з тэлевядучай

28.04.2025 / 12:14

Nashaniva.com

Адна з самых вядомых спартыўных пар распалася і афіцыйна завяршае шлюбна-разводны працэс, піша Championat.com.

Фота са старонкі Аны Іванавіч у інстаграме

Некалькі тыдняў таму з'явілася навіна пра расставанне знакамітай сербскай тэнісісткі Аны Іванавіч і легендарнага нямецкага футбаліста Басціяна Швайнштайгера.

Гэта стала шакуючым паваротам падзей, бо яны былі ў шлюбе каля 10 гадоў і выхоўваюць траіх дзяцей.

Прычынай разрыву першапачаткова называлася праца Басціяна экспертам на тэлебачанні, з-за якой яму прыходзіцца шмат падарожнічаць і быць удалечыні ад сям'і. Аднак гэта аказалася праўдай толькі часткова.

Сербскае выданне Kurir больш падрабязна даведалася пра рознагалоссі пары.

Паводле звестак крыніц з блізкага атачэння Іванавіч, менавіта Швайнштайгер першым прапанаваў скасаваць іх шлюб. Уся справа ў рамане Басціяна з калегай па тэлебачанні Эстэр Седлачэк.

«Ана ўсімі магчымымі спосабамі спрабавала захаваць шлюб, але Басціян палічыў, што для іх абаіх будзе лепш развітацца мірна і па-добраму. Іванавіч было вельмі цяжка прыняць гэта, аднак у рэшце рэшт яна змірылася з тым, што пачуцці згаслі. Швайнштайгер прапанаваў, каб уся працэдура прайшла праз іх адвакатаў. Зараз ідзе юрыдычнае афармленне разводу», — сцвярджае блізкі сябар сям'і Іванавіч з Бялграда.

Цяпер Швайнштайгер шмат часу праводзіць з Эстэр Седлачэк.

Басціян і Эстэр часта з'яўляліся разам на публічных мерапрыемствах, адпачывалі на гарналыжным курорце, пакідалі флірт-каментары на асабістых старонках у сацсетках задоўга да навіны пра развод футбаліста з Іванавіч.

У профілі Седлачэк амаль кожная другая публікацыя — гэта фота ці відэа са Швайнштайгерам. У Аны такога і блізка не было, хоць яна была ягонай жонкай.

39-гадовая Седлачэк цяпер цяжарная трэцім дзіцём. Бацькам першых двух быў мюнхенскі бізнесмен, з якім яна была ў адносінах з 2019 года, але так і не раскрыла ягонае імя грамадскасці. Відавочна, што тэлевядучая з ім рассталася.

Нельга выключаць, што Швайнштайгер з'яўляецца бацькам яе трэцяга дзіцяці, хоць афіцыйна гэта пакуль не пацвярджаецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула