БЕЛ Ł РУС

Махляры сталі атакаваць хворых на дыябет

28.04.2025 / 9:34

Nashaniva.com

Пра небяспеку паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Мінздароўя Беларусі.

У сетцы з'явілася рэклама з гучным загалоўкам: «МЗС Расіі перадаў Беларусі ўнікальны прэпарат ад дыябету, які зніжае смяротнасць!».

У аб'яве гаворыцца, што прэпарат можна атрымаць па заяўцы праз «афіцыйную старонку», а колькасць упакоўкаў нібыта строга абмежаваная.

Пераходзіце па спасылцы — і спачатку ўсё выглядае прыстойна: артыкул нібыта ад доктара, тэкст пра дыябет, без відавочных памылак. Але раптам выскаквае акно:

«Віншуем! Паколькі вы з Мінска, у вас ёсць унікальная магчымасць атрымаць тавар бясплатна!»

І вось тут пачынаецца сапраўдны абман.

Карыстальніку прапануюць увесці асабістыя даныя — і ён трапляе ў пастку. Ніякага прэпарату і ніякай дапамогі, толькі небяспека.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула