БЕЛ Ł РУС

З паліц крамаў знік папулярны тварог ад «Савушкавага»

27.04.2025 / 22:53

Nashaniva.com

Відаць, прычына ў ажыятажным попыце сярод прыхільнікаў правільнага харчавання.

У крамах можна адшукаць зярнёны тварог і мяккі тварог 5-працэнтнай тлустасцю, але тваражок з утрыманнем тлушчу 0,1% адшукаць складана. Фота: Анлайнер

У сацыяльнай сетцы Threads карыстальнікі скардзяцца, што даўно не бачылі ў продажы адзін з папулярных мяккіх тваражкоў ад «Савушкаў» з утрыманнем тлушчу 0,1%. 

У кампаніі «Савушкаў» карэспандэнту Onlíner пацвердзілі, што на пачатку 2025 года ў пастаўках мяккага тварагу 0,1% тлустасці перыядычна ўзнікалі перабоі.

@brestnovosti1 Из магазинов пропал популярный творог #савушкин #брест #новостибеларуси #беларусьновости #брестскаяобласть #брестбеларусь ♬ memories - leadwave

«Гэта было звязана з рэканструкцыяй і планавым пашырэннем вытворчасці. Пачынаючы з сакавіка, сітуацыя стабілізавалася: вытворчасць і пастаўкі гэтага тварагу на рынак Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюцца ў поўным аб’ёме паводле заявак гандлёвых арганізацый.

Больш за тое, у стратэгічных планах кампаніі — мадэрнізацыя вытворчых ліній: пры ўмове росту попыту на прадукт гэта дазволіць паступова павялічваць аб’ёмы яго вытворчасці».

Таксама вытворца адзначыў, што гэтым прадуктам асабліва цікавяцца прыхільнікі правільнага харчавання, якія набываюць яго адразу ў вялікай колькасці. Таму продаж будзе ажыццяўляцца ў банках большага аб’ёму.

Мяккі тварог, які шукаюць прыхільнікі правільнага харчавання. Фота: OZON

«Мы прааналізавалі структуру продажаў, трэнды спажывецкіх паводзінаў і заўважылі: сёння на беларускім рынку сярод прыхільнікаў правільнага харчавання склаўся ажыятажны попыт менавіта на нятлусты тварог у тару вялікага аб’ёму. Назіраецца тэндэнцыя закупак дробным оптам для фарміравання тыднёвага рацыёну з павышаным утрыманнем бялку.

Не выключана, што менавіта ў гэтым і крыецца прычына «знікнення» прадукту з паліц: яго разбіраюць амаль адразу.

Таму кампанія аптымізавала ўпакоўку мяккага тварагу «Савушкаў» 0,1%: на рынку Беларусі прадукт будзе прадстаўлены ў кубачках па 200 грамаў, а для экспарту — у маленькіх кубачках па 125 грамаў.

Мы разлічваем, што гэта дапаможа збалансаваць прапорцыю «попыт/прапанова», бо пакупнікі змогуць адразу набываць любімы тварог у большым аб’ёме.

Што да зярністага тварагу «Савушкаў» са сліўкамі тлустасцю 5% (у тым ліку яго дэсертных варыяцый з фруктова-ягаднымі напаўняльнікамі), а таксама класічных відаў тварагу — яны вырабляюцца і пастаўляюцца ў гандлёвыя сеткі Беларусі без перабояў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула