БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне адбыўся маштабны збой у працы плацежных тэрміналаў

26.04.2025 / 9:55

Nashaniva.com

Украінскія СМІ паведамляюць, што карыстальнікі не могуць расплаціцца картай у крамах, грамадскім транспарце, таксі і метро.

Перасталі працаваць Apple Pay і Google Pay, дадаткі «Дія», «Нова пошта», «Ашчадбанк», «ПУМБ», «Ukrsibbank», «Кіеў лічбавы».

У прэс-службе кампаніі «Нова пошта» заявілі, што збой у працы адбыўся не з-за хакерскай атакі, а з-за тэхнічных складанасцяў на баку падрадчыка. Чакаецца, што праблемы будуць ліквідаваны на працягу гадзіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула