БЕЛ Ł РУС

Сёння — 39-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

26.04.2025 / 7:38

Nashaniva.com

26 красавіка 1986 года адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі — самая буйная ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа.

У атмасферу было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасля атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы ў 1945 годзе. Звыш 70% радыенуклідаў аселі на тэрыторыі Беларусі.

Чарнобыльская катастрофа аказала ўздзеянне на ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека, ад яе наступстваў пацярпелі каля 2 мільёнаў жыхароў Беларусі, у тым ліку больш як паўмільёна дзяцей.

У гэтыя дні ўлады ладзяць у Мінску мітынг памяці, таксама дэмакратычная апазіцыя праводзіла да 2019 года «Чарнобыльскі шлях». Зараз у Мінску правесці «Чарнобыльскі шлях» нерэальна. Жалобныя акцыі пройдуць у розных гарадках асяродках беларускай дыяспары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула