БЕЛ Ł РУС

У экспертызе захраслі праекты бюджэтных аб'ектаў

29.04.2025 / 10:42

Nashaniva.com

Дзяржаўныя органы не пралічылі наступстваў сваіх заканадаўчых новаўвядзенняў.

Фота: Мінскбуд

Пра гэта паведамляе Proekt.by.

Пасля 22 сакавіка ў Беларусі ўзніклі праблемы з аплатай дзяржаўных будаўнічых экспертыз па праектах, што фінансуюцца з бюджэту.

Казначэйства адмаўляецца пералічваць перадаплату, у выніку чаго экспертызы не прыступаюць да разгляду дакументацыі. Праекты фактычна «завісаюць» на нявызначаны тэрмін.

Праблемы ўзніклі праз змены, якія Міністэрства фінансаў унесла ў інструкцыю аб парадку аплаты падобных выдаткаў. З 25 красавіка перадаплата за правядзенне дзяржаўных экспертыз перадпраектнай (перадінвестыцыйнай) і праектнай дакументацыі павінна ажыццяўляцца ў поўным аб’ёме кошту работ.

Чыноўнікі Мінфіна не ўлічылі, што ў органаў дзяржбудэкспертызы, падпарадкаваных Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва, могуць быць свае інтарэсы ў аплаце іхняй працы, што прывяло ў выніку да «завісання» аб'ектаў, што можа пацягнуць за сабой перанос тэрмінаў здачы сацыяльна важных аб'ектаў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула