БЕЛ Ł РУС

У свеце дэфіцыт фісташак — усё праз модны дэсерт

20.04.2025 / 16:28

Nashaniva.com

Ажыятаж вакол дубайскага шакаладу справакаваў глабальны дэфіцыт фісташак. Цэны на фісташкі за год выраслі з $7,65 да $10,3 за фунт (за 450 грам), піша Financial Times.

Дубайскі шакалад. Фота: fixdessertchocolate.com

Дубайскі шакалад ўяўляе сабой батончык з малочнага шакаладу з фісташкавым крэмам. Кампанія FIX з ААЭ пачала яго вырабляць у 2021 годзе, але рэзкі скачок папулярнасці здарыўся ў канцы 2023-га пасля відэаагляду гэтага дэсерту ў TikTok, які сабраў 120 мільёнаў праглядаў, прыводзіць дэталі Office Life.

З кастрычніка 2024 года па сакавік 2025-га Іран, другі найбуйнейшы вытворца фісташак у свеце, экспартаваў гэтых арэхаў у ААЭ на 40% больш, чым за папярэднія 12 месяцаў. У выніку іранская Асацыяцыя вытворцаў фісташак пацвердзіла, што мясцовыя кампаніі сутыкнуліся з дэфіцытам.

Да прыкладу, у Вялікабрытаніі некаторыя крамы пачалі абмяжоўваць колькасць плітак дубайскага шакаладу, якія можа купіць адзін чалавек. А мясцовы вытворца шакаладу Prestat Group заявіў, што ў кампаніі не хапае рэсурсаў на выраб дастатковай колькасці дубайскага шакаладу.

Чытайце таксама:

«Арабы могуць быць у шоку, але трэнд ёсць трэнд»: беларусам прапаноўваюць дубайскія булкі да Вялікадня

«Камунарка» пачала прадаваць дубайскія цукеркі

Следам за дубайскім шакаладам у Беларусь прыходзяць «анёльскія валасы»

Каментары да артыкула