БЕЛ Ł РУС

Літоўскі анлайн-банк Paysera будзе закрываць рахункі беларусам, у якіх няма еўрапейскага ДНЖ

19.04.2025 / 17:49

Nashaniva.com

Літоўскі анлайн-банк Paysera даслаў паведамленні грамадзянам Расіі і Беларусі пра магчымасць закрыцця іх рахункаў, калі тыя не пададуць дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць у іх дазволу на жыхарства ў Еўропе. 

Фота ілюстрацыйнае

Паведамленні атрымалі тыя, хто мае шенгенскую візу тыпу D (нацыянальную доўгатэрміновую візу). У лісце, які карыстальнікі атрымалі раніцай 18 красавіка, гаворыцца, што згодна з санкцыйнай пастановай ад 24 лютага 2025 года еўрапейскія банкі і фінансавыя ўстановы абавязаныя абмяжоўваць паслугі для грамадзян Расіі і Беларусі, калі яны не маюць ДНЖ у краінах Еўрапейскай эканамічнай зоны або ў Швейцарыі.

«У вас ёсць 14 каляндарных дзён з моманту адпраўкі гэтага паведамлення, каб падаць неабходныя дакументы. Калі дакументы не будуць пададзеныя ў гэты тэрмін, да вашага рахунку Paysera будуць прыменены абмежаванні, і мы будзем вымушаныя замарозіць сродкі на ім у адпаведнасці з Рэгламентам (ЕС) 2025/392. Замарожаныя сродкі будуць знаходзіцца пад блакіроўкай да моманту, пакуль не з’явіцца прававая падстава для іх вызвалення», — паведамляецца ў лісце.

Хоць Paysera адзначыла, што замарожванне адбудзецца праз 14 дзён, некаторыя карыстальнікі ўжо сутыкнуліся з праблемамі: у іх перасталі працаваць Google Pay і аплата па нумары карткі.

Paysera з'яўляецца адным з нешматлікіх еўрапейскіх банкаў, які пасля пачатку шырокамаштабнай вайны ва Украіне працягваў адкрываць рахункі для грамадзян Расіі і Беларусі на падставе віз тыпу D.

Чытайце таксама:

Беларусаў, якія часта ездзяць дадому, вырашылі не пазбаўляць ДНЖ у Літве

Літва забараніла праезд з Беларусі на матацыклах і мапедах

Прэм'ер Літвы: Санкцыі супраць Расіі і Беларусі павінны быць хаця б рэгіянальнымі, нацыянальныя без толку

Каментары да артыкула