БЕЛ Ł РУС

У дом журналіста Валера Руселіка ў Гродне прыходзілі сілавікі

11.04.2025 / 7:6

Nashaniva.com

Адбылося гэта ў той самы дзень, як было афіцыйна паведамлена пра вяртанне журналіста на працу на «Белсаце».

Фота: Daroha Via / Facebook

«Ну што ж, у сераду пад вечар да маёй мамы ў Горадні зноўку прыходзілі два г***нюкі — што праўда, гэтым разам не ў пагонах, апранутыя ў цывільнае. Зноўку пыталі пра мяне: дзе жыву, ці збіраюся вяртацца, ці кантактуе мама са мною і г.д. З новага — ці ёсць у мяне татуіроўкі і шнары, а таксама які ў мяне рост. Зноўку перапісалі даныя маіх блізкіх сваякоў», — напісаў Валер Руселік у фэйсбуку.

Чытайце таксама:

Вядучы Валер Руселік вярнуўся на «Белсат» і прызнаўся, што атмасфера на канале палепшала

Каментары да артыкула